22 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася Міжнародная студэнцкая канферэнцыя «Чырвоны Крыж паўсюль для кожнага: роля Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ў рэагаванні на гуманітарныя выклікі і глабальныя катастрофы». У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі, прадстаўнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, прадстаўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.