20 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў першы дзень адборачнага этапа конкурсу «Alma Mater – любоў з першага курса». У гэтым годзе конкурс адзначае сваё 30-годдзе і на сцэне сустрэліся каманды факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і ваеннага факультэта.