Сёння, 30 ліпеня, у выставачным цэнтры "БелЭкспа" ў горадзе Мінску адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, прысвечаная пытанням міжнароднага супрацоўніцтва. У мерапрыемстве прыняла ўдзел рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.