Напярэдадні Дня настаўніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пануе асаблівая, цёплая атмасфера, поўная ўсмешак і радасці. 3 кастрычніка ў родныя сцены вярнуліся тыя, хто прысвяціў дзесяцігоддзі свайго жыцця служэнню навуцы і выхаванню студэнтаў - ветэраны працы нашага ўніверсітэта.