Супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферы адукацыі выйшла на новы ўзровень: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Сіньцзянскі педагагічны ўніверсітэт адкрылі Сумесны адукацыйны цэнтр. Гэта стала галоўным вынікам перагавораў, якія прайшлі ў рамках візіту дэлегацыі Купалаўскага ўніверсітэта ў Кітайскую Народную Рэспубліку.