12 чэрвеня на стадыёне Купалаўскага ўніверсітэта па вул. Захарава адбыўся штогадовы Фестываль летніх відаў спорту. Фестываль арганізаваны ў рамках традыцыйнага фізкультурна-аздараўленчага мерапрыемства "Купалаўцы - за здаровы лад жыцця". Удзел у ім на гэты раз прынялі больш за 150 супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта на чале з рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы Ірынай Кітурка.