Сёння ўдзельнікі Летняй школы беларускай мовы і культуры змянілі ўтульныя сцены бібліятэкі галоўнага корпуса на маляўнічыя краявіды Навагрудчыны і гістарычныя куткі Карэліччыны. Калі цэлы тыдзень выкладчыкі і супрацоўнікі набліжалі Беларусь да навучэнцаў у аўдыторыях, то сёння яны выправіліся ў сапраўднае падарожжа!