Восень – пара атмасферы і яркіх фарбаў. І ў такія ж яркія фарбы апрануўся галоўны корпус Купалаўскага універсітэта. Як і кожны год, у сярэдзіне восені ГрДУ імя Янкі Купалы мяняецца. Велічны будынак, які захоўвае ў сабе гісторыю і мудрасць, і аплятае яго ярка-чырвоны дзявочы вінаград становяцца ўпадабанай фотазонай гродзенцаў і гасцей горада. Купалаўскі ўніверсітэт у гэты час па праве можна назваць сімвалам восені горада Гродна.