22 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся адкрыты тэатралізаваны конкурс песень і вершаў ваенных гадоў «Вялікай Перамозе прысвячаецца...», прымеркаваны да 80-х угодкаў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемства сабрала неабыякавых удзельнікаў, якія выказалі сваю падзяку і павагу да подзвігу продкаў праз мастацтва.