1 чэрвеня ў Гродзенскім заалагічным парку прайшло яркае і насычанае свята, прысвечанае Дню абароны дзяцей. У гэтым годзе актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў прынялі студэнты-валанцёры атрада «Біястар» факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.