Кіраўнік Летняй школы беларускай мовы і культуры Мікалай Грынько разам з яе ўдзельнікамі сталі гасцямі праграмы «Бадзёры ранак» на тэлеканале «Беларусь 4».
Мікалай Грынько распавёў пра гісторыю стварэння школы, а таксама пра насычаную адукацыйную і культурную праграму. Спыніўся кіраўнік і на сёлетніх новаўвядзеннях.
Удзельнікі Летняй школы беларускай мовы і культуры падзяліліся сваімі ўражаннямі ад навучання, а таксама адзначылі высокі ўзровень арганізацыі працы школы.
Выпуск праграмы «Бадзёры ранак» можна паглядзець па спасылцы.