Сёння, 17 красавіка, выкладчыкі і студэнты факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы падрыхтавалі інтэрактыў у межах ініцыятывы «Кожная пятніца – роднае, сваё», а таксама да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін. Удзельнікі складалі пазлы, а прадстаўнікі факультэта расказвалі цікавыя факты пра помнікі і гістарычныя мясціны Беларусі. Традыцыйна, кожны ўдзельнік акцыі атрымаў салодкі пачастунак.