18 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася ІІІ абласная навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя «Купалаўская вышыня». Маштабны краязнаўчы форум аб’яднаў больш за 300 вучняў 8-11 класаў з усей Гродзенскай вобласці.
Удзельнікамі фінальнага этапу канферэнцыі сталі 160 юных даследчыкаў, якія прапанавлі вынікі сваей навуковай працы на 14 секцыях па шырокаму спектру краязнаўства Гродзеншчыны.
З прывітальным словам да юных даследчыкаў звярнуліся прарэктар па навуковай працы Наталля Башун і намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Андрэй Гецэвіч. Таксама перад школьнікамі выступіў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны. Ен расказаў пра асаблівасці краязнаўчай працы.
Мадэратарам навуковага мерапрыемства выступіў дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны Віталь Карнялюк. Менавіта ен ужо шмат гадоў з’яўляецца ініцыятарам гэтага форума для школьнікаў Гродзеншчыны.
Супрацоўнікі кафедры турызму і культурнай спадчыны ГрДУ імя Янкі Купалы разам з пастаянным партнерам – Гродзенскім абласным цэнтрам турызму і краязнаўства – зрабілі навуковы форум сапраўдным акадэмічным святам краязнаўства як для вучняў, так і для настаўнікаў і выкладчыкаў навучальных устаноў з усей Гродзенскай вобласці.
«Купалаўская вышыня» – гэта не проста канферэнцыя, а сапраўдны старт для юных даследчыкаў. Ужо сення яе ўдзельнікі папоўнілі шэрагі моладзевага краязнаўчага руху Гродзеншчыны.