21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Сёння, 23 лютага, ва ўніверсітэце адбылася традыцыйная «Купалаўская дыктоўка», якая прысвечана не толькі Міжнароднаму дню роднай мовы, а яшчэ і 86-годдзю нашай Аlma mater.
На пачатку мерапрыемства выступіла рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка.
– Гэтая “Купалаўская дыктоўка” прысвечана розным святам: Міжнароднаму дню роднай мовы, які мы ўсе з вамі святкавалі 21 лютага; 22 лютага – Дзень нараджэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, мы адзначылі 86 гадавіну з дня стварэння нашай Аlma mater; і сёння, 23 лютага, – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. І таму, шаноўныя мужчыны, маладыя людзі, якія яшчэ будуць абараняць нашу Айчыну, я жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту. Жадаю, каб усе вашы мары спраўдзіліся і каб заўсёды побач з вамі быў Гасподзь, каб Ён пасылаў вам анёла-ахоўніка і дарыў вам сваё благаславенне, – адзначыла Ірына Фёдараўна.
Сёлета ўдзельнікам “Купалаўскай дыктоўкі” прапанавалі адчуць сэрцам радкі Уладзіміра Караткевіча: для дыктанта абралі яго паэтычны твор “На Беларусі Бог жыве”, які з асаблівай выразнасцю і эмацыйнасцю прачытала рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Да напісання «Купалаўскай дыктоўкі» далучыліся замежныя сябры і калегі-партнёры ўніверсітэта: Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, у Рэспубліцы Арменія, Азербайджанскай Рэспубліцы, у Венгрыі, у Дзяржаве Ізраіль, у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у Кыргызскай Рэспубліцы, у Рэспубліцы Казахстан, у Рэспубліцы Таджыкістан, у Расійскай Федэрацыі, у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам, у Турэцкай Рэспубліцы, у Туркменістане; Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг; Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі; Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле; прадстаўнікі Міністэрства Замежных Спраў Расійскай Федэрацыі, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава; Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расійская Федэрацыя); Цэнтр беларускай мовы і культуры Азербайджанскага ўніверсітэта моў (Азербайджанская Рэспубліка); ГА Рэгіянальная Нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Масквы»; Валгаградская гарадская грамадская арганізацыя «Зямляцтва беларусаў»; ГА «Культурны цэнтр Беларусь» горада Паўладара; «Тэрыторыя дзяцінства» ў горадзе Пакш у Венгрыі; Грамадства беларуска-венгерскага сяброўства; Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі; Цэнтр беларускай мовы і культуры Азербайджанскага ўніверсітэта моў; Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", прадстаўнікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта, Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Эканамічны суд Гродзенскай вобласці, Пракуратура Гродзенскай вобласці, Гродзенская рэгіянальная мытня, Гродзенская транспартная пракуратура,Суд Ленінскага раёна г. Гродна, Пракуратура Лідскага раёна, Лідскі раённы аддзел унутраных спраў.
Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць захаванню і развіццю роднай мовы, аб’ядноўваюць супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і партнёраў універсітэта і матывуюць да далейшага вывучэння і папулярызацыі беларускай культуры ў адукацыйным і грамадскім жыцці.