Акцыя арганізавана ўпраўленнем па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы ў межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».
Удзельнікі атрымалі магчымасць сваімі рукамі зрабіць бусліка з паперы, аднавілі ў памяці фрагменты вершаў беларускіх паэтаў, сабралі карту нашай краіны з асобных элементаў, прадэманстравалі веданне вядомых дзеячаў гісторыі і шмат іншага. За паспяхова выкананыя заданні ўдзельнікі атрымалі салодкі пачастунак – беларускія цукеркі з пажаданнямі і цытатамі з твораў Янкі Купалы.