Сталовая Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы далучылася да рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё». Нашы кухары падрыхтавалі адмысловае меню, якое дапаможа кожнаму адчуць смак беларускай кухні.
Запрашаем студэнтаў, супрацоўнікаў і гасцей пачаставацца традыцыйнымі нацыянальнымі стравамі. У меню – гарачы боршч, мачанка з дранікамі, зацірка, закуска «На ростанях», бульбяныя піражкі з мясам, халадзец, салата з квашанай капусты і іншыя.
Акрамя таго, можна паспрабаваць салодкія стравы: вушкі з макам, запечаныя з тварагом яблыкі, пірог з макам, жэле са смятаны з какавай. З гарачых напояў сталовая прапаноўвае гарбату з мятай і морс з журавінамі.