Сёння, 5 верасня 2026 года, у рамках святкавання Дня горада Гродна на мемарыяльным комплексе «Курган Славы» адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі курсантамі першага курса ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У гэты дзень маладыя людзі прамовілі клятву на вернасць Радзіме, уступіўшы ў рады абаронцаў Айчыны. На цырымоніі прысутнічалі родныя, сябры, выкладчыкі, а таксама ганаровыя госці і кіраўніцтва ўніверсітэта.
5 верасня Гродна напоўніўся яркімі ўсмешкамі, галасамі і завадной музыкай. Сёння тут разгарнулася асноўнае святкаванне 898-годдзя горада. У рамках мерапрыемства на цэнтральных вуліцах горада разгарнуліся канцэртныя праграмы, інтэрактыўныя пляцоўкі і цікавейшыя фестывалі. Актыўнымі ўдзельнікамі свята сталі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.