Сёння, 23 лютага, у фае галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы Чабурашка віншаваў супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў з 86‑годдзем Аlma mater. Савецкія мультфільмы, песні і цёплыя ўспаміны стварылі сяброўскую, настальгічную атмасферу: удзельнікі ўсміхаліся, рабілі сэлфі, абменьваліся віншаваннямі і пачастункамі. Моладзевыя арганізацыі ўніверсітэта падарылі ўсім зарад выдатнага настрою і святочнае яднанне.