Паводле распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2015 года № 211-РП «Аб прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2016 год» у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 года № 367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных» кандыдату юрыдычных навук, дацэнту кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аваку Міхайлавічу Вартаняну прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаныя 92 таленавітым маладым навукоўцам, у тым ліку 25 работнікам устаноў вышэйшай адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.