Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае будучых абітурыентаў наведаць факультэты ВНУ ў перыяд з 5 сакавіка па 14 мая 2016 года. Ўвазе гасцей будзе прадстаўлена выстава дасягненняў факультэтаў, вучэбная, навуковая і творчая дзейнасць студэнтаў. Таксама кожны ўдзельнік мерапрыемства зможа пагутарыць з дэканам абранага факультэта і атрымаць падрабязную інфармацыю пра паступленне ў купалаўскі ўніверсітэт.
Графік правядзення Дзён адчыненых дзвярэй на факультэтах
Дата | Час | Факультэт | Адрас |
5.03.2016 | 12.00 | Факультэт фізічнай культуры | вул. Захарава, 32 тэл.: 8 (0152) 75-53-43, 75-53-48 |
12.03.2016 | 10.00 | Факультэт мастацтваў і дызайну (кафедра спецыяльнага музычнага інструмента) | пл. Тызенгаўза, 1 (аўд. 16) |
12.03.2016 | 11.00 | Юрыдычны факультэт | зав. Даватара, 3/1 (аўд. 201) |
18.03.2016 | 15.00 | Факультэт біялогіі і экалогіі | зав. Даватара, 3/1 (аўд. 111) тел.: +375 (29) 284-17-83 |
19.03.2016 | 12.00 | Факультэт псіхалогіі | БЛК, 21 (аўд. 32) тэл.: 8 (0152) 43-45-21 |
19.03.2016 | 12.00 | Інжынерна-будаўнічы факультэт | вул. Курчатава, 1А (аўд. 503) |
19.03.2016 | 10.00 | Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму | вул. Кастрычніцкая, 5 (фае, 1 паверх) тэл.: 8 (0152) 73-02-11 |
19.03.2016 | | Фізіка-тэхнічны факультэт | вул. Ажэшкі, 22 тэл.: +375 (29) 115-79-11 |
26.03.2016 | 11.00 | Педагагічны факультэт | вул. Захарова, 32 (ауд. 100) тэл.: 8 (0152) 75-42-66 |
30.03.2016 | 11.00 | Філалагічны факультэт | вул. Ажэшкі, 22 вул. Леніна, 32 |
9.04.2016 | 11.00 | Факультэт мастацтваў і дыайну | пл. Тызенгаўза, 1 (аўд. 16) |
9.04.2016 | 10.00 | Факультэт эканомікі і кіравання | вул. Горкага, 95 |
23.04.2016 | | Фізіка-тэхнічны факультэт | вул. Урублеўскага, 33 |
23.04.2016 | 11.00 | Юрыдчны факультэт | зав. Даватара, 3/1 (аўд. 201) |
30.04.2016 | 10.00 | Факультэт мастацтваў і дызайну | вул. Дзяржынскага, 28 (аўд. 6, 8, 12) |
14.05.2016 | | Фізіка-тэхнічны факультэт | вул. Сацыялістычная, 12, вул. Ажэшкі, 22 |
У рамках правядзення Гродзенскай абласной спартакіяды работнікаў сістэмы адукацыі 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 6 красавіка 2016 года адбудзецца першы турнір па більярдзе.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца супрацоўнікі і выкладчыкі ВНУ.
Заяўкі на ўдзел у турніры прымаюцца да 5 красавіка 2016 года ўключна па тэл. 75-34-50 (спартыўны клуб) і + 375 (29) 785-28-55 (інструктар-метадыст спартыўнага клуба Эдуард Анатольевіч Іваноў).
Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка прэм'ер-міністр краіны Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў 2 сакавіка 2016 года ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў.
У купалаўскім універсітэце назвалі пераможцаў рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу і кафедраў за 2015 год.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся агульнаўніверсітэцкі танцавальны фестываль-конкурс «Стыль DANCE - Энергія. Прыгажосць. Гармонія», прысвечаны 76-годдзю ВНУ. У гэтым годзе конкурс таксама прымеркаваны да Года культуры.
У Гродне 16 красавіка 2016 года адбудзецца абласная спартакіяда работнікаў сістэмы адукацыі. У спаборніцтвах прымуць удзел пяць каманд, якія прадстаўляюць горад Гродна, Гродзенскі, Свіслацкі і Бераставіцкі раёны, а таксама Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Спартакіяда будзе праводзіцца па дзесяці відах спорту: валейбол, гіравы спорт, дартс, лёгкаатлетычны крос, міні-футбол, настольны тэніс, перацягванне каната, плаванне, стральба, більярд.
Першы ў краіне Інавацыйны медыйны кластар створаны ў Гродзенскай вобласці. Пагадненне аб яго стварэнні 2 сакавіка 2016 года падпісалі рэктар купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Андрэевіч Лісковіч, выконваючы абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі і галоўны рэдактар газеты «Гродзенская праўда» Павел Якаўлевіч Сухарукаў.
Кафедра матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праводзіць алімпіяду па матэматыцы. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы выпускных класаў сярэдніх і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Гродзенскага рэгіёну.
Алімпіяда праводзіцца ў два этапы.
У І (завочным) туры ўдзельнікам неабходна дыстанцыйна выканаць пяць заданняў (дадатак) і адправіць іх да 10 сакавіка 2016 года на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 309 (факультэт матэматыкі і інфарматыкі) або выслаць у электронным выглядзе на e-mail kaf_algimpm@grsu.by.
Пераможцы завочнага этапу будуць персанальна запрошаныя на II (вочны) тур, які адбудзецца ў красавіку 2016 года.
Пераможцы завочнага тура пры паступленні на факультэт матэматыкі і інфарматыкі купалаўскай ВНУ змогуць скарыстацца пераважным правам пры залічэнні пры роўнай агульнай колькасці балаў.
Арганізатары алімпіяды - Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Кантакты
Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 309
Тел.: + 375 (29) 266-88-87 (Аляксандр Мікалаевіч Мятліцкі)
E-mail: kaf_algimpm@grsu.by
Web: http://mf.grsu.by
На базе фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 21 красавіка 2016 года пройдзе XXIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў «Фізіка кандэнсаванага стану».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных секцый:
секцыя 1. «Вывучэнне малекулярнай структуры і ўласцівасцяў кандэнсаванага стану»;
секцыя 2. «Матэматычныя метады і камп'ютарнае мадэляванне ў фізіцы кандэнсаванага стану»;
секцыя 3. «Прыборы і тэхніка эксперыменту»;
секцыя 4. «Актуальныя пытанні методыкі вывучэння фізікі кандэнсаваных станаў».
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Урублеўскага, 33
Тэл: +375 (152) 48-28-50
fax: +375 (152) 48-35-91
e-mail: e.koshko@grsu.by
web: http://www.ftf.grsu.by/
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 12-13 мая 2016 году адбудуцца XIII Міжнародныя Карскія чытанні «Славянскі свет і нацыянальная моўная культура ў сучаснай камунікацыі», прысвечаныя 155-годдзю вучонага-славіста, ураджэнца Гродзеншчыны, акадэміка Я.Ф. Карскага.
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных секцый:
- «Роля і месца навуковай спадчыны акадэміка Я.Ф. Карскага ў развіцці мовазнаўства і гуманітарных ведаў у цэлым»;
- «Карскіяна: факты, дакументы, сведчанні, архіўныя знаходкі»;
- «Беларуская мова і беларускае мовазнаўства: шлях ад Карскага да нашых дзён»;
- «Масавая камунікацыя трэцяга тысячагоддзя: пытанні да будучыні»:
сацыякультурны аспект;
суб'екты маўлення;
навацыі і дэвіяцыі;
норма і узус;
экалогія мовы і маўленчай асобы»;
- «Varia» (матэрыялы, якія адпавядаюць тэме канферэнцыі, у рамках іншых напрамкаў).
У рамках чытанняў плануецца правядзенне Міжнароднага навуковага семінара «Моўныя працэсы ў мас медыя славянскіх краін» Камісіі па медыялінгвістыцы пры Міжнародным камітэце славістаў (кіраўнік Л.Р. Дускаева). Праблемнае поле семінара ўключае наступныя пытанні:
- «Медыялінгвістыка: катэгорыі, метадалогія, развіццё, перспектывы»;
- «Маўленчае аблічча рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі»;
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых матэрыялаў.
Арганізатары канферэнцыі - Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Камісія па медыялінгвістыцы пры Міжнародным камітэце славістаў.
Кантакты
Адрас: 230023, Рэспубліка Беларусь, Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 319 (кафедра журналістыкі)
Факс: + 375 (152) 73-19-10
Тэл.: + 375 (152) 73-19-88 (кафедра журналістыкі)
+ 375 (29) 782-96-11 (Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч)
+ 375 (33) 699-77-44 (Іна Іванаўна Мінчук)
Факультэт псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 мая 2016 года праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы прафесійнага развіцця асобы».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных напрамкаў:
- «Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы прафесійнага развіцця асобы»;
- «Сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя прафесіянала»;
- «Псіхалагічныя праблемы прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў»;
- «Прафесійны стрэс і яго псіхалагічныя наступствы»;
- «Стратэгіі паводзінаў ва ўмовах прафесійнай дзейнасці»;
- «Самарэгуляцыя асобы ў прафесійнай дзейнасці»;
- «Псіхалогія бяспекі прафесійнай дзейнасці»;
- «Псіхалагічныя праблемы прафесійнай дзейнасці ў экстрэмальных умовах»;
- «Крызісы прафесійнага развіцця асобы»;
- «Духоўна-маральнае развіццё асобы ў прафесійнай дзейнасці».
Арганізатары канферэнцыі - Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Псіхалагічны інстытут Расійскай акадэміі адукацыі, Яраслаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя К.Д. Ушынскага, Мардоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.П. Агарова, Кастрамскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Н.А. Някрасава і Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Кантакты
Адрас: 230009, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, БЛК, 21 (факультэт псіхалогіі)
Тэл.: 8 (0152) 43-45-21
E-mail: psinauka@mail.ru
Web: http://psf.grsu.by/
У рамках дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка ў купалаўскай ВНУ 17-18 сакавіка 2016 года пройдзе другі этап навукова-практычнага семінара «Навукова-даследчая дзейнасць студэнтаў у кантэксце павышэння практыкаарыентаванасці адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі».
Праграма мерапрыемства
Час | Мерапрыемства |
17 сакавіка 2016 года (пятніца) |
11.00 | Адкрыццё сустрэчы. Знаёмства ўдзельнікаў семінара. |
11.30 | Прэзентацыя дзейнасці студэнцкіх навуковых супольнасцяў (ГрДУ імя Янкі Купалы). Даклады аб выніках навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў факультэта псіхалогіі. |
12.30 | Прэзентацыя дзейнасці студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі пры факультэце дашкольнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка «Усвядомленае бацькоўства як умова псіхалагічнага здароўя сям'і». Даклады аб выніках навукова-даследчай дзейнасці. |
14.00 | Абед. |
15.00-16.20 | Псіхалагічная майстэрня «Псіхалагічны тэатр як метад развіцця псіхалагічнай культуры суб'ектаў адукацыйнага працэсу». Праводзяць студэнты факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка. |
18.00 | Культурная праграма. |
18 сакавіка 2016 года (субота) |
11.00-13.00 | Круглы стол «Актуальныя праблемы валанцёрскага руху студэнтаў». Прэзентацыя валанцёрскай дзейнасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі. |
13.00 | Падвядзенне вынікаў сустрэчы. Абмен ўражаннямі. |
Кантакты
Адрас: г. Гродна, БЛК, 21 (факультэт псіхалогіі)
Тэл.: +375 (29) 789-20-67 (намеснік дэкана факультэта псіхалогіі па навуковай рабоце Ганна Віктараўна Ракіцкая), 8 (0152) 43-45-41 (метадыст факультэта па навуковай рабоце Таццяна Андрэеўна Цюфанава)
Web: http://psf.grsu.by
Факультэт матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта 14 мая 2016 года праводзіць VI рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю «Ад Альфа да Амегі ...».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навучэнцы сярэдніх, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнты малодшых курсаў ВНУ.
Праца мерапрыемства плануецца па двух напрамках:
- матэматыка;
- інфарматыка.
Навуковая праграма прадугледжвае падрыхтоўку навукова-даследчых работ, выступленні ўдзельнікаў з дакладамі аб выніках сваёй даследчай дзейнасці, дыскусіі, выступы навукоўцаў, круглыя сталы для навуковых кіраўнікоў і настаўнікаў.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 14 сакавіка 2016 года ў электронным варыянце на электронную пошту, матэрыялы канферэнцыі ў папяровым варыянце - да 8 красавіка 2016 года.
Рабочыя мовы канферэнцыі - беларуская і руская.
Умовы і падрабязнасці ўдзелу ў канферэнцыі гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 329 (факультэт матэматыкі і інфарматыкі)
Тэлефоны: 8 (0152) 72-18-42, 73-03-05
Факс: 8 (0152) 73-01-10 (з паметкай «факультэт матэматыкі і інфарматыкі»)
E-mail: alfa.mf@grsu.by
Web: http://mf.grsu.by
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам краіны. Сярод іх - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Міхайлавіч Лялікаў.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25-26 лютага 2016 года адбыўся Адкрыты міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара нашай ВНУ.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 3 сакавіка 2016 года адбудзецца адкрыццё грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь». Яго ўдзельнікамі стануць студэнты 14 факультэтаў ВНУ і навучэнцы Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў.
Праграма марафону прадугледжвае правядзенне пяці цыклаў мерапрыемстваў.
Праграма мерапрыемстваў
Дата | Час | Конкурс | Месца |
Цыкл творчых мерапрыемстваў «Студэнцкая творчасць - Году культуры» |
12 красавіка | 16.00 | Свабодны творчы конкурс. | вул. Леніна, 32 (актавая зала) |
да 15 красавіка | до 17.00 | Прымаюцца заяўкі на грамадзянска-патрыятычны краязнаўчы праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». | вул. Ажэшкі, 22, каб. 224 |
19 красавіка | 10.00, 14.00 | Конкурс чарлідарскіх груп. | вул. Ажэшкі, 22 (спартыўная зала) |
Цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі» |
10-11 сакавіка, 17-18 сакавіка | 10.00, 14.00 | Конкурс «Гісторыя і культуры Беларусі». | вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 110 |
да 25 сакавіка | да 17.00 | Прымаюцца заяўкі на конкурс плакатаў «Абеліскі Вялікай Перамогі». | вул. Ажэшкіо, 22, каб. 224 |
Цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы» |
19-22 красавіка | 9.00 | Ваенна-спартыўныя конкурсы «Трапны стралок», «Паласа перашкод», «Ваджэнне баявых машын», «Кідальнік», «Асілак». | Фолюш, 15/219 |
Цыкл мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» |
3 сакавіка | 9.00, 14.00 | Конкурс «Гаспадар і гаспадыня». | вул. Ажэшкі, 22 (вучэбна-вытворчая лабараторыя тэхналогіі грамадскага харчавання); вул. Горкага, 84 (майстэрні Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы) |
да 12 красавіка | да 17.00 | Прымаюцца заяўкі на фотаконкурс «Духоўная спадчына маёй сям'і». | БЛК, 3, каб. 1 |
да 20 красавіка | да 17.00 | Прымаюцца заяўкі на конкурс творчых работ «Увесь свет дзецям». | БЛК, 3, каб. 1 |
Цыкл спартыўных мерапрыемстваў «Тата, мама, я - спартыўная сям'я» |
26-28 красавіка | 10.00 | Спартыўныя конкурсы «Візітная картка сям'і», «Вясёлая пераправа», «У хакей гуляюць сапраўдныя хлопцы і дзяўчаты», «Сямейны баскетбол», «Бег у мяшках», «Скачок у даўжыню з месца», «Ручаёк», «Дзеці, у школу збірайцеся », « Пошук скарбу». | |
7 мая | 10.00 | Закрыццё грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь». | ЦСК «Неман» |
З правіламі і ўмовамі правядзення грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» можна азнаёміцца ў дадатку.
24 лютага 2016 года адбылося пасяджэнне Прэзідыўма Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім зацверджаны рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук і прысвоены вучоныя званні дацэнтаў выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы.
У гонар 76-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў маладзёжным цэнтры «Гродна» 26 лютага 2016 года пройдзе дыскатэка «Універ. Birthday party».
Купалаўцаў чакае насычаная забаўляльная праграма: сэты лепшага рэтра ды-джэя Беларусі DJ_Troyan, выступ DJ Dmitry Matus, клубны КВЗ, танцавальнае шоу і многае іншае!
Уваход - для паўналетніх. Квіткі можна набыць у прафкаме студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 229.
Пачатак у 22.00.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года адбыўся турнір па шахматах у рамках круглагадовай спартакіяды-2016. Удзельнікамі першынства сталі студэнты 13 факультэтаў ВНУ.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25 лютага 2016 года адкрыўся Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара Андрэя Дзмітрыевіча Караля. За перамогу на спаборніцтвах будуць змагацца спартсменкі чатырох каманд: Універсітэта ў Беластоку, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі і нашай ВНУ.
Факультэт псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 мая 2016 года праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы прафесійнага развіцця асобы».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных напрамкаў:
- «Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы прафесійнага развіцця асобы»;
- «Сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя прафесіянала»;
- «Псіхалагічныя праблемы прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў»;
- «Прафесійны стрэс і яго псіхалагічныя наступствы»;
- «Стратэгіі паводзінаў ва ўмовах прафесійнай дзейнасці»;
- «Самарэгуляцыя асобы ў прафесійнай дзейнасці»;
- «Псіхалогія бяспекі прафесійнай дзейнасці»;
- «Псіхалагічныя праблемы прафесійнай дзейнасці ў экстрэмальных умовах»;
- «Крызісы прафесійнага развіцця асобы»;
- «Духоўна-маральнае развіццё асобы ў прафесійнай дзейнасці».
Рабочыя мовы - руская, беларуская, польская, англійская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 10 красавіка 2016 года выслаць у папяровым і электронным выглядзе (на электронную пошту) наступныя дакументы:
- заяўку на ўдзел і матэрыялы артыкула;
- адсканіраваную копію квітанцыі аб аплаце «За ўдзел у канферэнцыі».
Арганізатары канферэнцыі - Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Псіхалагічны інстытут Расійскай акадэміі адукацыі, Яраслаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя К.Д. Ушынскага, Мардоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.П. Агарова, Кастрамскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.А. Някрасава і Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Умовы ўдзелу ў канферэнцыі гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: 230009, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, БЛК, 21 (факультэт псіхалогіі)
Тэл.: 8 (0152) 43-45-21
E-mail: psinauka@mail.ru
Web: http://psf.grsu.by/
Інжынерна-будаўнічы факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з мэтай папулярызацыі ідэй архітэктуры і будаўніцтва сярод моладзі, заахвочвання творчых ідэй, падтрымкі і развіцця фотамастацтва праводзіць фотаконкурс «Мой горад - 2016».
Прыняць удзел у конкурсе могуць студэнты ВНУ, навучэнцы ССНУ і агульнаадукацыйных навучальных устаноў.
Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
- «Архітэктура: будынкі, масты, прамысловыя аб'екты, інтэр'еры, гарадскія пейзажы»;
- «Жанравая фатаграфія: чалавек і архітэктура, будаўнік»;
- «Тэхніка: будаўнічая тэхніка, вытворчыя працэсы».
Работы прымаюцца да 15 красавіка. Вынікі конкурсу стануць вядомыя 23 красавіка 2016 года.
Умовы ўдзелу ў конкурсе гл. у дадатку.
Кантакты
E-mail: foto_konkurs_isf@mail.ru
Тэл.: 8 (0152) 41-60-68
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 12 красавіка 2016 года адбудзецца другі этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі».
Да ўдзелу запрашаюцца таленавітыя і актыўныя студэнты ВНУ.
Рэспубліканскі фестываль «АРТ-вакацыі» ўключае наступныя мерапрыемствы:
- рэспубліканскі агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ-вакацыі» (гл. дадатак 1);
- рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Автограф» (гл. дадатк 2);
- рэспубліканскі конкурс сучаснай лічбавай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Арт-партал» (гл. дадатак 3);
- рэспубліканскі інтэрактыўны праект «Рэцытацыя» (гл. дадатак 4);
- рэспубліканскі інсайт - праект «PRO-вакацыі» (гл. дадатак 5);
Умовы рэспубліканскага фестывалю размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і партале творчай моладзі Беларусі.
Кантакты
Адрас: вул. Леніна, 32, каб. 1 (аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРзМ)
Тэл.: 74-03-76
У маладзёжым цэнтры «Гродна» 19 лютага 2016 года адбылося абласное мерапрыемства «Вынікі і перспектывы», падчас якога ўдзельнікі падвялі вынікі другаснай занятасці моладзі Гродзенскай вобласці ў 2015 годзе і разгледзелі перспектывы на 2016 год.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 23 лютага 2016 года адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі ўрачыстай сустрэчы сталі выкладчыкі і курсанты ваеннага факультэта, супрацоўнікі і студэнты купалаўскай ВНУ, а таксама навучэнцы Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча.
У канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Леніна, 32) 10 сакавіка 2016 года адбудзецца конкурс грацыі, элегантнасці і артыстычнага майстэрства «Міс і Містар універсітэт - 2016». Пачатак конкурсу ў 18.30.
Квіткі можна набыць па адрасе: вул. Леніна, 32, каб. 1 або ў распаўсюджвальнікаў. Кошт квітка: 50.000 бел. руб.
Даведка па тэл.: 74-03-76, +375(29) 869-06-05.
Арганізатар мерапрыемства - аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы.
З 1 сакавіка стартуе адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты», прысвечаны распрацоўцы навучальных сеткавых праектаў на 2016/2017 навучальны год. Марафон будзе праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў у межах адукацыйнага марафона "Праектны інкубатар 2015".
Ініцыятарам «Купалаўскіх праектаў» з'яўляецца Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Прыняць удзел у марафоне могуць цьютары, эксперты, ІКТ-актыўныя педагогі з розных рэгіёнаў краін СНД, зацікаўленыя ў распрацоўцы і правядзенні якасных навучальных сеткавых праектаў для нашых дзяцей.
Працоўная мова марафону - руская.
Мэта мерапрыемства - навучыць педагогаў тэхналогіям стварэння навучальнага сеткавага праекта і стварыць да 1 верасня даведнік навучальных сеткавых праектаў на 2016/2017 навучальны год.
Кіраўнік марафона - дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Ніна Пятроўна Макарава (e-mail: makarova_np@grsu.by, makarova1.nina@gmail.com).
Азнаёміцца з мэтамі правядзення марафона можна у дадатку.
Праграма марафона
Дата | Мероприятие |
10-29 лютага | Рэгістрацыя экспертаў, цьютараў і стажораў, гатовых суправаджаць распрацоўку новых і дапрацоўку наяўных навучальных сеткавых праектаў. |
1-10 сакавіка | Рэгістрацыя аўтараў, гатовых да засваення праектнай тэхналогіі ў ІКТ-насычаным адукацыйным асяроддзі, распрацоўцы ўласнага навучальнага сеткавага праекта і правядзенні яго на муніцыпальным, рэгіянальным або міжнародным узроўні ў 2016/2017 навучальным годзе. |
11 марта – 15 мая | Атрыманне гатовых навучальных сеткавых праектаў. |
16-20 мая | Першасная экспертыза гатовых навучальных сеткавых праектаў і падрыхтоўка спісу праектаў для апрабацыі ў Летняй сесіі (праводзяць цьютары і эксперты). |
1 чэрвеня – 30 ліпеня | Апрабацыя гатовых навучальных сеткавых праектаў у фармаце трэнінгу «Летняя сесія» (пры дапрацоўцы праектаў, якія атрымалі заўвагі). |
1-20 жніўня | Экспертная сесія для адбору лепшых праектаў у Даведнік 2016/2017 навучальнага года. |
22-31 жніўня | Прэзентацыя Даведніка на жнівеньскіх мерапрыемствах. |
Па выніках марафона эксперты, цьютары і стажоры ў жніўні 2016 года атрымаюць сертыфікаты ГрДУ імя Янкі Купалы.
Усе аўтары, якія распрацавалі якасныя навучальныя сеткавыя праекты, дапушчаныя да апрабацыі ў рамках Летняй сесіі, таксама будуць адзначаны сертыфікатамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Аўтары навучальных сеткавых праектаў, размешчаных у Даведніку 2016/2017 навучальнага года, будуць адзначаны дыпломамі ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца II Міжнародны студэнцкі практыкаарыентаваны круглы стол «Права інтэлектуальнай уласнасці і спосабы яе абароны». У рэжыме онлайн прадстаўнікі купалаўскай ВНУ і Паўночна-Каўказскага філіяла ФБДАУВА «Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя» абмяркуюць актуальныя пытанні заканадаўства.
У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты, магістранты і выкладчыкі юрыдычных факультэтаў дзвюх ВНУ.
У рамках круглага стала плануецца абмеркаванне наступных тэм:
- «Паняцце права інтэлектуальнай уласнасці, яго аб'екты і суб'екты»;
- «Крыніцы і сістэма заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Сістэма органаў, якія забяспечваюць кіраванне і ахову інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Паняцце, аб'екты і суб'екты аўтарскага права і сумежных правоў, права прамысловай уласнасці»;
- «Прававое рэгуляванне дамоўных адносін у сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Асаблівасці абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці».
Мадэратарам з беларускага боку выступіў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, прафесар, доктар юрыдычных навук Ігар Эдуардавіч Мартыненка.
Мадэратарам з расійскага боку - загадчык кафедры грамадзянскага права Паўночна-Каўказскага філіяла ФБДАУВА «Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя», кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Аляксандр Іванавіч Канавалаў.
Онлайн сустрэча пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 209. Пачатак у 11.00.
З праграмай правядзення круглага стала можна азнаёміцца ў дадатку.
Кантакты
Тэл./факс: 8 (0152) 45-00-02
E-mail: civil-grodno@list.ru
Web: http://lf.grsu.by
Упершыню ў Музеі гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года адкрылася аўтарская выстава «Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыцы». У экспазіцыі прадстаўлена каля 1000 значкоў, прысвечаных гарадам, музеям і славутасцям СССР, а таксама знакамітым асобам усяго свету.
Упершыню ў Музеі гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года адкрылася аўтарская выстава «Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыцы». У экспазіцыі прадстаўлена каля 1000 значкоў, прысвечаных гарадам, музеям і славутасцям СССР, а таксама знакамітым асобам усяго свету.
У купалаўскай ВНУ 25-26 лютага 2016 года пройдзе адкрыты міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы А.Д. Караля.
У спаборніцтвах прымуць удзел жаночыя валейбольныя каманды Універсітэта ў Беластоку, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі і ГрДУ імя Янкі Купалы.
Гульні адбудуцца ў спартыўнай зале па адрасе: вул. Ажэшкі, 22. Пачатак у 10.00.
Праграма мерапрыемстваў
Дата | Час | Мерапрыемства |
24.02.2016 | Да 13.00 | Прыезд і размяшчэнне каманд |
13.30 | Абед |
15.00 | Судзейская калегія |
16.00-17.00 | Экскурсія ў музей ГрДУ імя Янкі Купалы |
17.00-18.00 | Гульні |
18.00 | Вячэра |
После 19.00 | Вольны час |
25.02.2016 | 9.00 | Сняданак |
10.00 | Урачыстае адкрыццё турніру |
10.30-14.30 | Гульні |
14.30 | Абед |
16.00-17.00 | Экскурсія на замкавую гару г. Гродна |
18.00 | Вячэра |
20.00 | Дыскатэка |
26.02.2016 | 9.00 | Сняданак |
10.00-12.00 | Гульні |
12.30-13.30 | Цырымонія ўзнагароджання і ўрачыстае закрыццё турніру |
13.30 | Абед |
15.00 | Ад'езд каманд |
У перыяд з 5 па 19 лютага 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіла спартакіяда сярод работнікаў ВНУ «Маё здароўе ў маіх руках». Спаборніцтвы праводзіліся па сямі відах спорту: баскетбол, валейбол, міні-футбол, настольны тэніс, плаванне, шашкі і шахматы.
Педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў прыняць удзел у VI Міжнароднай навукова-практычнай інтэрнэт-канферэнцыі маладых даследчыкаў «Альтернант-2016», якая будзе праходзіць 21-23 красавіка 2016 года.
Праца канферэнцыі будзе арганізавана ў рамках наступных секцый:
- «Актуальныя праблемы прыродазнаўчанавуковага ведання»;
- «Тэорыя і методыка выкладання моў»;
- «Гендэрны фактар навучання і выкладання моў»;
- «Педагагічныя ідэі XXI стагоддзя»;
- «Тэхналогіі навучання і выхавання дашкольнікаў і вучняў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі»;
- «Праблемы маўленчай камунікацыі»;
- «Асаблівасці мовы СМІ»;
- «Сацыяльная праца ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой».
Для ўдзелу ў канферэнцыі ў адрас аргкамітэта неабходна накіраваць:
- заяўку на ўдзел да 31 сакавіка 2016 года (гл. у дадатку);
- тэкст артыкула (у папяровым і электронным варыянце).
Контакты
Адрес: г. Гродно, ул. Захарова, 32, каб. 4
Тел.: 8 (0152) 75-49-04
E-mail: kaf_lingv@grsu.by
Web: www.fp.grsu.by
У перыяд з 29 лютага па 26 сакавіка 2016 года педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праводзіць завочную алімпіяду «Педагогіка і сацыяльная праца ў сучасным свеце». Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-11 класаў і навучэнцы ССНУ.
Алімпіяда праводзіцца ў чатыры этапы:
першы тур - падача заявак у аргкамітэт алімпіяды;
другі тур - разгляд заявак;
трэці тур - праца экспертнага Савета па аналізе дадзеных праектаў, вызначэнне пераможцаў;
чацвёрты тур - узнагароджанне пераможцаў.
Для таго, каб прыняць удзел у алімпіядзе, неабходна:
- да 29 лютага 2016 года накіраваць на электронную пошту kroftova@grsu.by заяўку (гл. дадатак 1) з пазнакай «На Алімпіяду»;
- да 12 сакавіка 2016 года падаць у папяровым і электронным (на адрас электроннай пошты) варыянце праект і прэзентацыю.
З умовамі ўдзелу ў алімпіядзе можна азнаёміцца ў дадатку 2.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Захарава, 32, каб. 1
Тэл.: 8 (0152) 75-49-06, + 375 (29) 286 69 33 (Ганна Уладзіміраўна Крофта)
E-mail: kaf_metodmat@grsu.by, krofto_av@grsu.by
Web: www.fp.grsu.by, www.abit.by
У гонар Дня абаронцы Айчыны ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 23 лютага 2016 года адбудзецца святочны канцэрт.
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады, а таксама супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты ВНУ, курсанты ваеннага факультэта.
Канцэрт адбудзецца па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218.
Пачатак у 16.00.
На базе Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа» 15 лютага 2016 года прайшоў фінальны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». У мерапрыемстве, якое праходзіла ў фармаце «Шоў тэхналогій: выстава маладзёжных інавацый-2016», прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Музеі гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыкі».
Аўтар экспазіцыі - дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Таццяна Міхайлаўна Прудко. На выставе будуць прадстаўлены значкі, прысвечаныя гарадам і музеям СССР.
На цырымонію адкрыцця экспазіцыі, якая адбудзецца па адрасе: вул. Ажэшка, 22, аўд. 214, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Пачатак у 11.00.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы інфармуе аспірантаў пра тое, што адкрыты конкурс на падачу заявак на восеньскі семестр 2016 для ўдзелу ў акадэмічнай мабільнасці ва Універсітэце Гранады (Іспанія).
Неабходныя дакументы:
- заяўка (гл. раздзел «Як падаць заяўку»);
- копія пашпарта;
- копія дыплома магістра з перакладам на англійскую мову;
- план даследавання;
- пісьмо падтрымкі ад прымаючай ВНУ.
Дэдлайн для падачы дакументаў: 31 сакавіка 2016 года.
Усе дакументы падаюцца ў сектар распрацоўкі праектаў у папяровым і электронным варыянце (высылаюцца на электронную пошту).
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317а (сектар распрацоўкі праектаў аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці)
Тэл.: 73-19-54
E-mail: project@grsu.by
Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у працы выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Пасяджэнне прайшло ў Гродне 12 лютага 2016 года.
Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у працы выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Пасяджэнне прайшло ў Гродне 12 лютага 2016 года.
Супрацоўнікі адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання, студэнцкага гарадка і спартыўнага клуба Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 лютага 2016 года сустрэліся з калегамі з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2016 года зацвердзіў рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучоных ступеняў кандыдатаў навук. Таксама Прэзідыум ВАК па хадайніцтву вучонага савета Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прыняў пастанову аб прысваенні вучоных званняў дацэнтаў.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Гродзенскае абласное аддзяленне саюза пісьменнікаў Беларусі 25-26 лютага 2016 года праводзяць міжнародны семінар «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: сацыякультурная функцыя».
У рамках семінара адбудзецца:
- круглы стол «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: задачы, функцыі, адказнасць»;
- лекцыя «Сучасная руская літаратура: напрамкі, тэндэнцыі развіцця, новыя імёны» (лектар - крытык і літаратурны аглядальнік часопіса «Новы свет» С.П. Кастырка (г. Масква));
- сустрэча з беларускімі крытыкамі «Літаратура Беларусі сёння: стан, праблемы, пошукі і дасягненні»;
- прэс-канферэнцыя для журналістаў з удзелам С.П. Кастырка і беларускіх крытыкаў;
- майстар-клас «Чытаем, ацэньваем, абмяркоўваем» (вядучы - С.П. Кастырка);
- конкурс студэнцкіх крытычных эсэ «Спроба пяра»;
- сустрэча з маладымі пісьменнікамі, студэнтамі-філолагамі і журналістамі;
- свята паэзіі «Галасы пакаленняў» з удзелам паэтаў Гродзеншчыны.
Для ўдзелу ў міжнародным семінары неабходна аформіць анкету і выслаць да 18 лютага 2016 года ўключна на электронную пошту Bogdevich_ECH@grsu.by наступныя матэрыялы:
- анкету, аформленую па ўзоры (гл. у дадатку);
- адсканаваную (сфатаграфаваную) квітанцыю аб аплаце.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, Ажэшкі, 22, каб. 310 (кафедра рускай і замежнай літаратуры)
E-mail: Bogdevich_ECH@grsu.by, postmaster@pisateli.by, radionchik@inbox.ru
Тэл.: 8 (0152) 52-39-97, +375 (29) 783-09-43 (Таццяна Яўгкньеўна Аўтуховіч)
8 (0152) 60-20-22, +375 (29) 789-29-61 (Людміла Антонаўна Кебіч)
8 (0152) 60-20-22, +375 (29) 789-27-95 (Дзмітрый Мікалаевіч Радзіончык)
8 (0152) 74-43-81, +375 (29) 889-01-04 (Алена Чаславаўна Багдзевіч)
У Беларусі выйшла ў свет кніга «Гонар Беларусі. Маладыя, таленавітыя, адораныя». Выданне прысвечана лаўрэатам і стыпендыятам спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама адораных навучэнцаў і студэнтаў.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 8 красавіка 2016 года адбудзецца VI Рэспубліканскі маладзёжны фестываль відэапраектаў «МЕДЫЯСФЕРА».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца моладзь: студэнты ВНУ, навучэнцы ССНУ, школьнікі, а таксама прадстаўнікі моладзевых грамадскіх арганізацый.
Для ўдзелу ў фестывалі прымаюцца фільмы ў наступных жанрах:
- дакументальны фільм;
- гульнявы фільм;
- анімацыйны фільм;
- сацыяльны ролік;
- прома-ролік;
- відэасюжэт;
- відэазамалёўка;
- фільм-партрэт;
- відэапраект (тэлепраграма).
Працягласць фільма - да 7 хвілін.
Заяўкі ўстаноўленай формы (гл. дадатак) на ўдзел у фестывалі і відэаматэрыялы прадастаўляюцца да 18 сакавіка 2016 года ў студэнцкі медыяцэнтр пры кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 325 або па электроннай пошце: mediasfera_festival@mail.ru.
Праграма фестываля
Дата | Мерапрыемства |
28 сакавіка 2016 года | Закрыты паказ (журы). |
4-6 красавіка 2016 года | Адкрыты паказ у сетцы Інтэрнэт і галасаванне на сайце www.grsu.by. |
8 красавіка 2016 года | Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў фестывалю і майстар-класы для ўдзельнікаў. |
Журы вызначыць лаўрэатаў фестывалю першай, другой і трэцяй ступеняў у наступных намінацыях:
- «Культурныя традыцыі і будучыня»;
- «Вандроўка ў мінулае»;
- «Лепцы гульнявы фільм»;
- «Лепшы анімацыйны ролік»;
- «Лепшы дакументальнй фільм»;
- «Лепшы сацыяльны ролік»;
- «Лепшы прома-ролік»;
- «Лепшы фільм-партрэт»;
- «Лепшы навінавы сюжэт»;
- «Лепшы відэапраект»;
- «Лепшая відэазамалёўка».
Па выніках галасавання гледачоў будзе вызначаны пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый», а лепшы відэаролік атрымае гран-пры фестывалю.
Па выніках конкурсу па рашэнні журы могуць прысвойвацца дыпломы ў спецыяльных намінацыях.
Кантакты
Тэл.: +375(152) 73-19-88; +375 (33) 699-77-44 (Іна Іванаўна Мінчук)
E-mail: mediasfera_festival@mail.ru
У рамках праграмы IAESTE аб'яўлены конкурс на праходжанне стажыроўкі ў г. Катавіцэ (Польшча). Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, пачынаючы з 2 курса і ўзростам не старэйшыя за 26 гадоў.
На стажыроўцы студэнтам трэба будзе ажыццяўляць дапаможную працу, звязаную з стварэннем і захоўваннем дакументацыі па экалагічнай інжынерыі, службовыя паездкі да кліентаў, а таксама праводзіць:
- рэгістрацыю адходаў вытворчасці і ўпаковак;
- рэгістрацыю выкідаў у атмасферу;
- рэгістрацыю сцёкавых вод і колькасці плота чыстай вады;
- назіранне за ўстаноўкамі па абароне навакольнага асяроддзя.
Працягласць стажыроўкі 6 тыдняў у перыяд з 1 чэрвеня па 30 верасня 2016 года. Кандыдату прадастаўляецца жыллё на час стажыроўкі.
Памер стыпендыі: 1850 злотых у месяц.
Спіс неабходных дакументаў:
- CV/рэзюме з фота;
- матывацыйны ліст, адрасаваны наймальніку;
- сертыфікат аб веданні англійскай мовы (сумоўе будзе арганізавана на базе аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці ГрДУ імя Янкі Купалы);
- выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці, перакладзеная на англійскую мову прафесійным перакладчыкам;
-даведка, якая пацвярджае статус студэнта ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу ўсяго заяўленага перыяду стажыроўкі;
- рэкамендацыйны ліст;
- дадатковыя сертыфікаты (калі ёсць, напрыклад, моўныя, прафесійныя і г.д.), якія могуць палепшыць вашыя шанцы на праходжанне стажыроўкі за мяжой;
- копія пашпарта (старонка з фатаграфіяй).
Дэдлайн для падачы дакументаў: 29 сакавіка 2016 года.
Усе дакументы падаюцца ў аддзел міжнароднай праектнай дзейнасці ў электронным (на адрас электроннай пошты project@grsu.by) і друкаваным варыянтах.
Кантакты
Адрас: вул. Ажэшкі, 22, офіс 317а (аддзел міжнароднай праектнай дзейнасці)
Тэл.: 73-19-54
E-mail: project@grsu.by
Інфармацыя аб наймальнікаў
Кампанія «Евро-Эко-Пол Лешек Камински»
Адрас: 40-751, г. Катавіцэ, вул. Хевельюша 21
Дзейнасць і прадукцыя: Экалагічная інжынерыя
Афіцыйны прадстаўнік: Ганна Віткоўская
Тэл. +48 507 153 664
E-mail: aw@eurekopol.pl
Web: www.euroekopol.pl
Адзначыць Свята вясны, якім па традыцыі лічыцца кітайскі Новы год, 8 лютага 2016 года запрасілі кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ.
На базе фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 сакавіка 2016 года пройдзе IV навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў «Фізіка вакол нас».
У рамках канферэнцыі плануецца праца наступных секцый:
- «Фізіка ў прыродзе і ў тэхніцы»;
- «Камп'ютарнае і тэхнічнае мадэляванне».
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 5 сакавіка 2016 года выслаць на электронную пошту umk_ftf@grsu.by заяўку і матэрыялы дакладу, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых матэрыялаў.
Падрабязнасці правядзення канферэнцыы гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: 230009, г. Гродна, вул. Урублеўскага, 33, аўд. 114
Тэл.: 8 (0152) 48-35-91
E-mail: umk_ftf@grsu.by
У рамках святкавання кітайскага Новага года ў галерэі «Universum» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 8 лютага 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу. Новая экспазіцыя карцін прысвечана 100-годдзю з дня ўступлення ў шлюб Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч. Аўтар работ - гарадзенская мастачка Марына Эльяшэвіч.