Летняя школа рускай мовы будзе функцыянаваць пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на працягу трох тыдняў - з 1 па 21 жніўня.
Арганізатарам курсаў выступіла кафедра рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін факультэта давузаўскай падрыхтоўкі.
Летняя школа разлічана на замежных грамадзян, якія жадаюць валодаць рускай мовай на годным узроўні, а таксама жадаюць пазнаёміцца з традыцыйнай і сучаснай культурай Беларусі.
Праграма курсаў распрацавана з улікам апускання замежнікаў у моўнае асяроддзе. Акрамя рэгулярных аўдыторных заняткаў з вопытнымі выкладчыкамі рускай мовы як замежнай, удзельнікі школы з навучальнымі экскурсіямі наведаюць найбольш цікавыя гістарычныя месцы не толькі Гродна, але і Беларусі, сустрэнуцца з мясцовымі рамеснікамі, якія правядуць майстар-класы па народнай творчасці і прымуць актыўны ўдзел у інтэрактыўнай праграме клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан». У вольны час госці будуць мець магчымасць пагутарыць з рускамоўнымі студэнтамі-валанцёрамі: студэнты разам змогуць схадзіць у кіно ці тэатр, наведаць галерэі і выставы, прагуляцца па горадзе і г.д.
У рамках школы распрацаваны традыцыйны факультатыўны курс «Караоке па-руску» для тых, хто хоча палепшыць сваё вымаўленне, паскорыць тэмп прамовы і развучыць рускія песні.
Навучанне будзе праходзіць у групах па 6-8 чалавек, сфармаваных у залежнасці ад узроўню ведання рускай мовы.
Пасля заканчэння курсаў замежныя госці атрымаюць сертыфікат удзельніка Летняй школы рускай мовы ГрДУ імя Янкі Купалы.
З падрабязнай праграмай працы Летняй школы рускай мовы можна азнаёміцца на афіцыйным сайце http://rls.grsu.by.