З 15 па 17 снежня ў Санкт-Пецярбургу праходзіў фінал Студэнцкага каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні ICPC у Паўночнай Еўразіі, які сабраў больш за 300 каманд з Беларусі, Расіі, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Кіргізіі, Узбекістана і Таджыкістана. У спаборніцтвах прынялі ўдзел тры каманды студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта.