З 29 па 30 верасня ва Улан-Батары (Манголія) праходзіць Беларуска-Мангольскі форум маладых вучоных, які сабраў вядучых спецыялістаў і даследчыкаў з дзвюх краін. Рэспубліку Беларусь на форуме прадстаўляюць такія ўстановы, як Нацыянальная Акадэмія навук, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.