7 кастрычніка ў Купалаўскім універсітэце прайшло чарговае пасяджэнне Рады. У ходзе работы ўдзельнікі падвялі вынікі прыёмнай кампаніі, абмеркавалі перспектывы прафарыентацыі і зацвердзілі комплекс мер па ўключэнні выпускнікоў у прасоўванне адукацыйнага брэнда ВНУ. Па традыцыі ў рамках мерапрыемства ўзнагародзілі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі значных поспехаў, а таксама пераможцаў штогадовага конкурсу "Партнёр ГрДУ імя Янкі Купалы".
Традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства адбылося ў Дзень ведаў, 1 верасня. Яго галоўнай тэмай сталі планы і задачы на наступны навучальны год. У рамках пасяджэння ўзнагародзілі лепшых купалаўцаў, а таксама падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве з ГРУП «Гроднаэнерга». Анлайн-трансляцыя дазволіла ўсім ахвочым сачыць за падзеяй у рэальным часе.
У рамках урачыстага пашыранага пасяджэння Савета ўніверсітэта, прысвечанага пачатку навучальнага года, ушаноўвалі купалаўцаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у сваёй дзейнасці.