Сёння, 10 лістапада, з рабочым візітам у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прыбыў дырэктар Цэнтра арыентацыі даследаванняў і акадэмічных пошукаў, прафесар факультэта права Універсітэта Хасана II у Касабланцы Махамед Маламан. Мэтай яго візіту стала суправаджэнне абітурыентаў, якія прыбываюць ва ўніверсітэт для праходжання навучання, і абмеркаванні перспектыўных напрамкаў міжвузаўскага супрацоўніцтва.