Экзамен – самы адказны і хвалюючы момант за ўвесь навучальны семестр. Гэта не толькі дэманстрацыя ведаў, але і праверка стрэсаўстойлівасці. Нават самы добры адказ можа вылецець з галавы з-за хвалявання, таму вучэбна-метадычнае ўпраўленне Купалаўскага ўніверсітэта сабрала для вас восем простых правілаў, якія дапамогуць паспяхова здаць любы іспыт.