Супрацоўнікі кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Лілія Даўкша, Ганна Янчый і Антаніна Семак распрацавалі праграму, накіраваную на прафілактыку аўтадэструктыўных (або самапашкоджальных) паводзін сярод падлеткаў. Дадзеная праграма ўключае тэарэтычны аналіз праблемы, а таксама апісанне фактараў рызыкі, якія спрыяюць такім паводзінам.