Замежныя госці пагрузіліся ў атмасферу старажытнага Гродна. У рамках праграмы Летняй школы яе ўдзельнікі пагулялі па маляўнічых мясцінах горада, нацешыліся прыгажосцю Каложскага парка. Таксама наведалі Лютэранскую кірху, дзе кожны змог ацаніць веліч архітэктуры і дакрануцца да гісторыі, пабывалі на экскурсіі ў Барысаглебскай царкве. Гэтыя моманты дазволілі адкрыць для ўсіх удзельнікаў Летняй школы багатую культурную спадчыну горада Гродна.