У сістэме навуковай дзейнасці важную ролю адыгрывае ўцягванне студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых выкладчыкаў у навуковыя даследаванні і распрацоўкі. Традыцыйна, "Фестываль навукі" і "Дзень навуковай моладзі" праводзяцца ў верасні, адкрываючы новы навучальны год. Купалаўцы ўжо пачалі падрыхтоўку да ўдзелу ў "Дні навуковай моладзі", які пройдзе ў г. Мазыр 19 верасня 2025 года.