View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Выхаванне

Выхаванне (1253)

12750 8Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 15 снежаня 2015 года наведаў член адміністрацыйнага савета італьянскага дабрачыннага фонду «Дапаможам ім жыць» Лучана Браконі (г. Церні, Італія).

12728 3У Мінскай гарадской ратушы 10 снежня 2015 года адбылося закрыццё X рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Fest-ART.by». У інтэрнацыянальным мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за сто студэнтаў з 44 вышэйшых навучальных устаноў краіны, у тым ліку з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

12697 2Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2015» прайшоў 9 снежня 2015 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.


Арганізатарамі конкурсу выступілі ГА «БРСМ», Рэспубліканскі студэнцкі савет ПА «БРСМ» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

За званне лепшага студэнта Беларусі змагаліся дзевяць удзельнікаў-пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў рэспубліканскага праекта, сярод якіх чацвёра – прадстаўнікі Брэсцкай, Віцебскай. Гомельскай і Гродзенскай абласцей, а пяцёра – горада Мінск.

Гродзенскую вобласць на конкурсе прадставіла студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык.

Хварэла за нашу канкурсантку каманда падтрымкі, у састаў якой увайшлі: дэкан факультэта мастацтваў і дызайну Людміла Осіпаўна Чарнілоўская, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава, культарганізатар аддзела культурна-масавай і дзейнасці вольнага часу УВРзМ Дарыя Дзідарава, метадыст аддзела падтрымкі і рэалізацыі моладзевых праектаў і ініцыятыў УВРзМ, старшыня пярвічнай студэнцкай арганізацыі «Белая Русь» Сяргей Іваноў, бацькі Анастасіі і студэнты-купалаўцы.

Фіналістам неабходна было расказаць пра сябе ў конкурсе «Візітная картка», прадэманстраваць выканаўніцкі талент і здольнасці да творчага экспромту ў конкурсе «Маладая Беларусь», показаць высокую эрудыцыю і ўменне весці палеміку ў конкурсе аратарскага майстэрства і прадставіць арыгінальны камандны праект.

Па выніках усіх этапаў конкурсу «Студэнт года-2015» студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык заняла прызавое трэцяе месца. Другім стаў студэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Карабіцкі. Перамогу ў конкурсе атрымала студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Марыя Марчук. Таксама дзяўчына атрымала галоўны прыз у намінацыі «Студэнт года ONLINE»: яе ролік-відэапрэзентацыя быў прызнаны лепшым па выніках інтэрнет-галасавання.

Фінал конкурсу «Студэнт года-2015» даў старт I Рэспубліканскаму студэнцкаму форуму «Берись! Реализуй! Созидай! Мечтай!», які прадстаўляе ўнікальную пляцоўку для зносін сакратараў ячэек ПА «БРСМ», груп, факультэтаў, а таксама кіраўнікоў асобных напрамкаў дзейнасці Саюза моладзі ва ўніверсітэтах. У рамках форума актывісты адзначаць плюсы і мінусы мерапрыемстваў, якія  праводзяцца Саюзам на ўніверсітэцкім і рэспубліканскім узроўнях, унясуць прапановы па ўдасканаленні асобных напрамкаў дзейнасці аб'яднання. У праграме сустрэчы – тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі, трэнінгі на камандааб'яднанне і згуртаванне калектыву, майстар-клас па аратарскім майстэрстве, турнір па інтэлектуальнай гульні «MadHead» і творчы вечар прэзентацыі новых студэнцкіх праектаў ПА «БРСМ». Масштабная моладзевая сустрэча завершыцца ў Мінску 12 снежня.

Даведка

Анастасія Аўсейчык, студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, – пераможца універсітэцкага і абласнога этапаў конкурсу «Студэнт года-2015». Дзяўчына з'яўляецца членам Арт-групы «Фармат» кафедры выяўленчага мастацтва і навуковага гуртка факультэта, мае дыпломы ўдзельніка міжнародных канферэнцый і шматлікія падзякі за ўдзел у творчых студэнцкіх праектах («Аlma-mater-2014», «Міс і містар універсітэт-2015», рэспубліканскі фестываль «Старт пакаленняў», грамадска-патрыятычны марафон «Разам за моцную і квітнеючую Беларусь»). Анастасія – ініцыятыўны валанцёр руху «Добрае Сэрца», актыўна ўдзельнічае ў дабрачынных і творчых праектах і акцыях.

12624 8Замежныя студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта 2 снежня 2015 года на адкрытай творчай пляцоўцы «Карагод дружбы» прадэманстравалі свае таленты.

12526 2У Мінску 17 лістапада 2015 года адбылося афіцыйнае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў ВНУ «F.-ART.by».

12340 2У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 26 па 30 кастрычніка 2015 года праводзіліся адборачныя ХХ юбілейнага конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў-першакурснікаў «Alma Mater-- любоў з першага курсу».

12221 5У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 кастрычніка 2015 года была арганізавана выстава-кірмаш «Дарункі восені», на якой работнікі сталовай № 1, размешчанай у галоўным корпусе ВНУ, прадставілі кулінарныя вынаходствы, а таксама агародніну і садавіну, выгадаваную на Гарадзеншчыне. Ацаніць майстэрства кулінараў былі запрошаны студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі ўніверсітэта.

12165 2У аўторак, 13 кастрычніка 2015 года, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося першае пасяджэнне Клуба маладой сям'і ў рамках трэнінгавай праграмы «Азбука сямейных адносін». Тэма сустрэчы - «Што такое сям'я, навошта яна патрэбна сучаснаму чалавеку. Функцыі сям'і».

11825 2У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 11 верасня 2015 года, у Дзень цвярозасці, адбыўся семінар «Праблемы прафілактыкі алкагалізму і наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі», на якім удзельнікі абмеркавалі праблемы алкагольнай, тытунёвай і наркатычнай залежнасці, падзяліліся ўласным і замежным вопытам прафілактыкі.

11887 2Штогод 21 верасня адзначаюць Міжнародны Дзень міру. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы далучыўся таксама да свята: студэнты-ўдзельнікі валанцёрскага атрада БРСМ «Добрае сэрца ГрДУ» арганізавалі ў галоўным корпусе ВНУ акцыю «Дзень дабра».

11904 819 верасня 2015 года ў Гродна адзначылі Дзень горада. У рамках свята ў абласным цэнтры прайшлі больш за 30 фестываляў, акцый, флэшмобаў, канцэртаў, выстаў і паказальных выступленяў.

11954 6Семінар прайшоў 21-23 верасня 2015 года ў Мінску з удзелам экспертаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Старонка 32 з 32