Дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з рэктарам Ірынай Кітурка прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цырымонія прайшла ў парку імя Ж.Э. Жылібера, дзе прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, працоўных калектываў, а таксама моладзь сабраліся, каб ушанаваць памяць герояў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Радзімы.