Акцыя «Марафон дружбы» праводзілася ў рамках праекта «Садружнасць» і сабрала студентаў розных нацыянальнасцяў, якія ўяўляюць згуртаванае студэнцкае брацтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Таленавітыя маладыя людзі не толькі прадэманстравалі свае ўменні, але і падзяліліся творчымі навыкамі з іншымі. Так, студэнтка філалагічнага факультэта Юлія Плюта пазнаёміла прысутных з беларускай выцінанкай. Студэнт факультэта мастацтваў і дызайну з В'етнама Фам Чунг Шон распавёў пра мастацтва арыгамі, паказаўшы, як з паперы можна зрабіць матылька, кветку, жука. Студэнтка філалагічнага факультэта Айболек Ылясова і студэнтка педагагічнага факультэта Сона Эсенова арганізавалі ўрок туркменскай мовы: «добры дзень», «дзякуй», «калі ласка» і іншыя словы на туркменскай старанна вымаўлялі і студэнты, і выкладчыкі. Магістранты факультэта эканомікі і кіравання Вэй Фуцян і Байцзюнь Ван дапамагалі ўсім жадаючым напісаць кітайскія іерогліфы «удача», «шчасце», «любоў».
–Дадзеная акцыя садзейнічае знаёмству студэнтаў з рознымі нацыянальнымі культурамі, развівае цікавасць і павагу да людзей розных краін свету і нацыянальнасцяў, да іх культуры і дзейнасці, - адзначыла кіраўнік праекта «Садружнасць», старэйшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай Галіна Мазько.