У Гомелі з 26 па 28 студзеня адбылася Рэспубліканская ўніверсіяда - 2023/2024 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Спартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы прывезлі 5 залатых і 3 бронзавыя медалі!
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 26 каманд з устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. У праграму мерапрыемства былі ўключаны 17 спартыўных дысцыплін лёгкай атлетыкі.
Па выніках праграмы спаборніцтваў каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла 4 месца. Гэты вынік падкрэслівае высокі ўзровень падрыхтоўкі спартоўцаў і карпатлівую працу трэнерскага складу.
Залатыя медалі заваявалі наступныя спартсмены: студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Алег Тамашэвіч у дысцыпліне штурханне ядра, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Яўген Каляда ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыях 5000 і 3000 метраў (2 залатыя медалі), студэнт 4 курса факультэта у трайным скачку, студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры Соф'я Сучкова ў скачках у даўжыню.
У трайным скачку бронзавы медаль заваяваў студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Вячаслаў Катовіч, у бегу на 3000 метраў бронзу атрымаў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Арцём Чамбровіч, а ў скачках з шастом бронзавы медаль заваявала студэнтка 1 курса.
Высокі вынік і спартыўную падрыхтоўку прадэманстравалі наступныя спартсмены: студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Алеся Мышкевіч (бег 200 і 400 метраў, эстафета 4х200м), студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Валерыя Шнуркова (пяцібор'е, эстафета 4х240м), студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Максім Явароўскі (бег 1500 і 800 метраў, эстафета 4х200м), студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Сямён Скалыга (скачкі ў даўжыню і бег 60 метраў, эстафета 4х200м), студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Марта Сцепура (бег 60 і 200 метраў, эстафета 4х200м), студэнтка 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Вікторыя Шэўчык (скачкі з шастом), студэнт 1 курса факультэта мастацтва і дызайну Максім Антаняк (скачкі ў вышыню).
Адным з лепшых спартсменаў Універсіяды быў прызнаны студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры, майстар спорту міжнароднага класа Алег Тамашэвіч. Купалавец штурхнуў ядро на 21 метр!
Трэнеры-прадстаўнікі зборнай каманды ГрДУ імя Янкі Купалы - дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі і старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Алена Стасюкевіч.