21 лютага ў сценах Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў валейбольны турнір, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Аляксандра Піскуна і Валерыя Бараноўскага. Гэтае мерапрыемства было прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і сабрала шмат удзельнікаў, гатовых прадэманстраваць свае спартыўныя навыкі і камандны дух.