Інжынерна-будаўнічы факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з прафкамам студэнтаў з 28 кастрычніка па 6 лістапада 2015 года праводзілі турнір факультэта па міні-футболе.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 9 каманд: «Лада Седан» (1 курс), «Эліта» (1 курс), «Строй Балет» (2 курс), «ГазМяс» (3 курс), «Фартуна» (3 курс), «PGS-Lakers» (4 курс), «Пяцікурск» (5 курс), «Банда» (5 курс) і «Маналіт» (5 курс).
З дапамогай жараб'ёўкі каманды былі размеркаваны на 2 групы.
Пасля завяршэння групавога этапу ў групе «А» ў нічыю згулялі каманды «ГазМяс» і «PGS-Lakers», «Лада Седан» атрымала перамогу над камандай «Строй Балет» з лікам 4:3. У групе «Б» у нічыю згулялі «Маналіт» і «Фартуна», «Эліта» саступіла камандзе «Пяцікурск».
У плэй-оф выйшлі 4 каманды. За 3 месца гулялі каманды «Фартуна» і «Пяцікурск», з лікам 10:1 бронзавымі прызёрамі сталі гульцы каманды «Фартуна». За першынства ў турніры змагаліся каманды «PGS-Lakers» і «ГазМяс». Ва ўпартай барацьбе з лікам 2:1 перамогу атрымала каманда «PGS-Lakers».
Лепшым бамбардзірам турніру стаў Марк Петрашэвіч (каманда «Фартуна»), які забіў у вароты супернікаў 10 мячоў.
З усімі навінамі інжынерна-будаўнічага факультэта можна азнаёміцца тут.