У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце з 1 па 5 красавіка прайшлі Дні філалагічнага факультэта. Праграма навуковых і выхаваўчых мерапрыемстваў уключала ў сябе розныя конкурсы, круглыя сталы, алімпіяды і іншыя мерапрыемствы, у тым ліку і студэнцкую навуковую канферэнцыю «Навука – 2024», у якой прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта Купалаўскага універсітэта, студэнты з Расіі і Казахстана, а таксама навучэнцы гродзенскіх школ і каледжаў.