Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў 18 студзеня 2016 года. Усяго ў 2016 годзе стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будуць атрымліваць 45 аспірантаў устаноў адукацыі і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі.
Шэсць стыпендыятаў - прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы:
аспірант факультэта матэматыкі і інфарматыкі, выкладчык-стажор кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Алена Раманаўна Бабіч;
аспірант педагагічнага факультэта, выкладчык кафедры прыродазнаўчанавуковых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алена Віктараўна Бэкман;
аспірант факультэта біялогіі і экалогіі, лабарант кафедры біяхіміі Ніна Рыгораўна Галавач;
аспірант фізіка-тэхнічнага факультэта, лабарант 1 катэгорыі кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Анастасія Леанідаўна Сіткевіч;
аспірант факультэта матэматыкі і інфарматыкі, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Вольга Іванаўна Урбан;
аспірант факультэта фізічнай культуры, выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Лусінэ Гагікаўна Харазян.