У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 12-13 мая 2016 года адбудуцца XIII Міжнародныя Карскія чытанні «Славянскі свет і нацыянальная моўная культура ў сучаснай камунікацыі», прысвечаныя 155-годдзю вучонага-славіста, ураджэнца Гродзеншчыны, акадэміка Я.Ф. Карскага.
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных секцый:
- «Роля і месца навуковай спадчыны акадэміка Я.Ф. Карскага ў развіцці мовазнаўства і гуманітарных ведаў у цэлым»;
- «Карскіана: факты, дакументы, пасведчанні, архіўные знаходкі»;
- «Беларуская мова і беларускае мовазнаўства: шлях ад Карскага да нашых дзён»;
- «Масавая камунікацыя трэцяга тысячагоддзя: пытанні да будучыні»:
- сацыякультурны аспект;
- суб'екты маўлення;
- навацыі і дэвіяцыі;
- норма і узус;
- экалогія мовы і маўленчай асобы»;
- «Varia» (матэрыялы, якія адпавядаюць тэме канферэнцыі, у рамках іншых напрамкаў).
У рамках чытанняў плануецца правядзенне Міжнароднага навуковага семінара «Моўныя працэсы ў масмедыя славянскіх краін» Камісіі па медыялінгвістыцы пры Міжнародным камітэце славістаў (кіраўнік Л.Р. Дускаева). Праблемнае поле семінара ўключае наступныя пытанні:
- «Медыялінгвістыка: катэгорыі, метадалогія, развіццё, перспектывы»;
- «Маўленчае аблічча рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі»;
Рабочыя мовы чытанняў - славянскія.
Для ўдзелу ў XIII Міжнародных Карскіх чытаннях неабходна да 15 сакавіка 2016 года падаць заяўку па форме, названай у дадатку, на электронны адрас karskie.chteniya@mail.ru.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых матэрыялаў.
Арганізатары канферэнцыі - Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Камісія па медыялінгвістыцы пры Міжнародным камітэце славістаў.
Кантакты
Адрас: 230023, Рэспубліка Беларусь, Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 319 (кафедра журналістыкі)
Факс: +375 (152) 73-19-10
Тэл.: +375(152) 73-19-88 (кафедра журналістыкі)
+375 (29)782-96-11 (Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч)
+375 (33) 699-77-44 (Іна Іванаўна Мінчук)