У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 17-19 лютага 2016 года адбудзецца ХХ Міжнародны навукова-метадычны семінар «Перспектыўныя напрамкі інавацыйнага развіцця будаўніцтва і падрыхтоўкі інжынерных кадраў».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных секцый:
- «Новыя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, сучасныя метады разліку»;
- «Будаўнічыя матэрыялы і тэхналогіі»;
- «Пытанні архітэктуры і праектавання эфектыўных будынкаў»;
- «Удасканаленне падрыхтоўкі інжынерных кадраў для будаўнічай галіны».
Для ўдзелу ў міжнародным семінары неабходна:
- Аформіць артыкул і анкету ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі;
- Выслаць да 19 студзеня 2016 года ўключна на электронную пошту isf.grsu@mail.ru наступныя матэрыялы:
а) артыкул, аформленую ў адпаведнасці з патрабаваннямі і ўзорам;
б) анкету, аформленую па ўзоры;
в) адсканіраваную (сфатаграфаваную) квітанцыю.
Падрабязнасці правядзення канферэнцыі гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: 230023 г. Гродна, Ажэшкі, 22 (інжынерна-будаўнічы факультэт)
E-mail: isf.grsu@mail.ru
Web: http://fbt.grsu.by
Тэл.: 8 (0152) 41-70-91, +375 (44) 737-70-07 (сакратар арганізацыйнага камітэта Наталля Пятроўна Дудко)
8 (0152) 41-04-70, +375 (29) 717-53-75 (старшыня арганізацыйнага камітэта Ала Рычардаўна Волік)