Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў прыняць удзел у конкурсе па праграме «Эрасмус +».
Навучанне/стажыроўка будзе праходзіць ва ўніверсітэце Міколаса Ромерыса (Вільнюс, Літва).
Прадастаўляюцца наступныя стыпендыі:
- адна стыпендыя для магістранта (працягласць - 5 месяцаў, памер стыпендыі - 750 еўра ў месяц);
- адна стыпендыя для аспіранта (працягласць - 3-5 месяцаў, памер стыпендыі - 750 еўра ў месяц);
- адна стыпендыя для супрацоўніка з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу (працягласць - 7 дзён, памер стыпендыі - 100 еўра ў дзень).
Таксама пакрываюцца транспартныя выдаткі.
Дэдлайн падачы дакументаў: 20 снежня 2015 года.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, офіс 317а (кансультацыі)
Кантактная асоба: намеснік начальніка аддзела - загадчык сектара распрацоўкі праектаў Іна Паўлаўна Антонава
Тэл.: 73-19-54
E-mail: project@grsu.by