25 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршаецца прыём дакументаў на атрыманне вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. На бягучы момант на 1166 бюджэтных месцаў прэтэндуюць 2081 абітурыент.
Усяго ў 2023 годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы здзяйсняецца набор па 53 спецыяльнасцях. План набору складае 2358 месцаў, з іх 1129 - на бюджэтную форму і 1192 - на платнай аснове.
Цяпер найбольш папулярнымі спецыяльнасцямі дзённай бюджэтнай формы навучання сярод абітурыентаў сталі «Графічны дызайн і мультымедыядызайн», «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі»; група спецыяльнасцей «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Мастацкая адукацыя» і група спецыяльнасцей «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Эканоміка і кіраванне», «Электронная эканоміка».
Высокі конкурс сярод абітурыентаў, якія паступаюць на завочную бюджэтную форму атрымання адукацыі, назіраецца па наступных спецыяльнасцях: «Мастацкая адукацыя», «Транспартная лагістыка», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» ў скарочаны тэрмін атрымання адукацыі.
На ваенны факультэт прыём дакументаў працягнецца да 27 ліпеня.
На працягу яшчэ двух тыдняў - па 9 жніўня - будзе ісці прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія жадаюць вучыцца на платнай аснове.
Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 26 ліпеня па 2 жніўня, інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце. Іншагароднім абітурыентам універсітэт дае магчымасць засяліцца на час здачы экзаменаў у інтэрнат.
Арганізавана дыстанцыйнае кансультаванне абітурыентаў і іх бацькоў, у тым ліку відэакансультацыя аб парадку правядзення ўступных іспытаў на сайцеwww.abit.by.
Кантакты факультэтаў для кансультавання і расклад ўступных выпрабаванняў таксама даступныя ў Лічбавым кабінеце абітурыента. Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі (у тым ліку праграмы ўступных іспытаў), прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, а таксама ў пункце працы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:
+375 (152) 67-01-01 (шматканальныя),
МТС +375 (33) 35 44 500,
Life +375 (22) 77 44 500