Ужо хутка ГрДУ імя Янкі Купалы адзначыць свой 83 дзень нараджэння! Да гэтай даты запланавана нямала мерапрыемстваў, у тым ліку і пасяджэнне Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў Купалаўскага ўніверсітэта. У нашым матэрыяле раскажам, навошта была створана Асацыяцыя.
I З'езд выпускнікоў універсітэта адбыўся ў 2020 годзе, упершыню ў гісторыі вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, і быў прымеркаваны да 80-годдзя ГрДУ імя Янкі Купалы. Дэлегатамі сталі выпускнікі, якія адбыліся ў прафесіі, з'яўляюцца паспяховымі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі нашай краіны, а таксама актыўна ўдзельнічаюць у жыцці роднага ўніверсітэта.
На з'ездзе абралі Прэзідыум Асацыяцыі, які ўзначальвае Сяргей Маскевіч, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы ў 1997-2005 гадах, цяпер - дырэктар Міжнароднага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава БДУ. На другім з'ездзе Прэзідыум абмеркаваў Стратэгію развіцця ўніверсітэта на 2021-2025 гады. Удзел выпускнікоў у рэалізацыі Стратэгіі Купалаўскі ўніверсітэт бачыць у правядзенні сумесных семінараў, майстар-класаў з мэтай павышэння кваліфікацыі і прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў.
У гэтым годзе члены Прэзідыума плануюць абмеркаваць новыя напрамкі і задачы міжнароднай дзейнасці, а таксама магчымасці выпускнікоў у распрацоўцы новых падыходаў да набору ва ўніверсітэт, у прыватнасці ў пытанне мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў.
Як адзначае рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, студэнт пасля заканчэння ўніверсітэта не перастае быць купалаўцам, ён назаўжды застаецца часткай купалаўскай сям'і. Выпускнікоў заўсёды рады бачыць у сценах alma mater, радуюцца іх поспехам.
Асацыяцыя выпускнікоў - гэта не проста арганізацыя на "паперы". Гэта аб'яднанне дае магчымасць наладзіць кантакт з органамі дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама з грамадскімі аб'яднаннямі ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Дапамагае вывучыць грамадскую думку аб дзейнасці ГрДУ імя Янкі Купалы. Натуральна, сярод яе мэт – аб'яднанне намаганняў членаў арганізацыі па садзейнічанні павышэнню прэстыжу ўніверсітэта і падтрыманне сувязі паміж выпускнікамі.
Дарэчы, калі вы пасля заканчэння ўніверсітэта хочаце прымаць актыўны ўдзел у яго жыцці, зрабіць гэта вельмі проста. Для гэтага дастаткова запоўніць онлайн форму на сайце Асацыяцыі выпускнікоў