4 студзеня 2023 года адбылося паседжанне камісіі па вызначэнні пераможцаў у конкурсе на атрыманне грантаў рэктара для завяршэння падрыхтоўкі і абароны дысертацыйных даследаванняў.
Старшыня пасяджэння, рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка ва ўступным слове адзначыла, што падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляецца стратэгічнай задачай нашага калектыву.
Кожны прэтэндэнт на атрыманне гранта падчас пасяджэння абазначыў тэму сваёй дысертацыі, расказаў аб тым, дзе і калі плануецца абарона, а таксама адказаў на пытанні членаў камісіі. Пасля чаго былі падведзены вынікі конкурсу на атрыманне грантаў рэктара.
Для завяршэння падрыхтоўкі дысертацыйных даследаванняў у наступным годзе гранты выдзелены дацэнту кафедры агульнай фізікі Наталлі Валько, прафесару кафедры тылавога забеспячэння Уладзіславу Крыўчыкаву, загадчыку кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Анжэле Пеўневай, старшаму выкладчыку кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяне Парфэнавай Валерыю Ступакевічу, старшаму выкладчыку кафедры беларускай філалогіі Святлане Тарасавай, старшаму выкладчыку кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Таццяне Чаркес.