На базе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прайшоў брэйн-рынг "У рытме эпохі", прымеркаваны да 100-годдзя СССР.
Год гістарычнай памяці для нашага ўніверсітэта стаў плённым. У ГрДУ імя Янкі Купалы была праведзена вялікая колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці беларускага народа.
Важнай і значнай датай для беларускай гісторыі з'яўляецца 100-годдзе з дня ўтварэння СССР. Да гэтай даты таксама прымеркавана нямала мерапрыемстваў. Удзельнікаў брэйн-рынга чакалі пытанні з розных абласцей: гісторыя, літаратура, музыка, кінафільмы і мультфільмы.
У інтэлектуальным паядынку перамогу атрымала каманда "Чырвоная спякота", ганаровае другое месца заняла каманда "Камінтэрн 2.0", трэцяе месца ўзяла каманда "Партыя дазволіла".