У перыяд з 5 па 10 снежня студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта праводзяць цыкл мерапрыемстваў "Тыдзень прававых ведаў" у рамках рэалізацыі агульнаўніверсітэцкага праекта "Прававы компас", які накіраваны на фарміраванне ў студэнтаў маральна-прававых ведаў, павышэнне кампетэнцый у галіне юрыспрудэнцыі.
"Тыдзень прававых ведаў" стартаваў на базе студэнцкага інтэрната № 2, дзе сярод студэнтаў першага курса юрыдычнага факультэта прайшла адборачная гульня "Я ведаю!". Цягам працоўнага тыдня ў студэнцкіх інтэрнатах універсітэта праходзяць дыялогавыя пляцоўкі «Алкаголь. Наступствы. Адказнасць».
9 снежня адбудзецца адкрыты дыялог "Разам супраць карупцыі", прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй. Мерапрыемства пройдзе на базе навучальнага корпуса па адрасе: завулак Даватара, 3/1, аўдыторыя 202. Пачатак а 15:30. Да ўдзелу запрашаюцца студэнцкія актывы факультэтаў. Фармат удзелу: вочны і дыстанцыйны. Рэгістрацыя ўдзельнікаў (спасылка) да 08.12.2022.
9 снежня а 17:00 у галоўным корпусе ў аўдыторыі 218а пройдзе квіз "Я ведаю", прымеркаваны да Дня правоў чалавека. Да ўдзелу запрашаюцца каманды да 5 чалавек з ліку студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы (акрамя юрыдычнага факультэта), а таксама з вучняў 10-11 класаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў горада Гродна. Для ўдзелу ў квізе неабходна прайсці рэгістрацыю да 8 снежня.
10 снежня на базе навучальнага па адрасе: завулак Даватара, 3/1, аўдыторыя 202, адбудзецца круглы стол "Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека: ад ідэй да пераўтварэння свету" з магчымасцю дыстанцыйнага падключэння па спасылцы. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама навучэнцы 10-11 класаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў горада Гродна. Зарэгістравацца трэба да 9 снежня.