У Валанцёрскім цэнтры Купалаўскага ўніверсітэта 114 лістоў чакаюць «чараўнікоў», гатовых выканаць запаветныя жаданні выхаванцаў Васілішкаўскага дома-інтэрната. Яшчэ 48 лістоў ад выхаванцаў Ваўкавыскага дзіцячага дома чакаюць сваіх Дзядоў Марозаў і Снягурак у Прафкаме студэнтаў.
Кожнаму "чараўніку" трэба будзе выканаць нейкую маленькую мару дзіцяці. Напрыклад, купіць прыгожыя навагоднія цацкі і ўпрыгожванні, навушнікі, якія развіваюць гульні, цёплыя тэпцікі і шкарпэтачкі, наборы сродкаў для асабістай гігіены і іншыя нескладаныя пажаданні.
Каб узяць лісты-пажаданні з Васілішкаўскага дома-інтэрната, трэба да 7 снежня звярнуцца ў Валанцёрскі цэнтр па адрасе: вуліца Ажэшкі, 22, кабінет 228. Падарунак трэба будзе прынесці да 24 снежня.
А каб выбраць ліст і падарыць цуд дзеткам з Ваўкавыскага дзіцячага дома, трэба звярнуцца ў прафкам студэнтаў па адрасе: вуліца Ажэшкі, 22, кабінет 229. Падарунак неабходна будзе прынесці да 20 снежня.