Больш за 200 найбольш актыўных прадстаўнікоў моладзі Гродзеншчыны 5 верасня 2016 года сабраліся ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для ўдзелу ў абласным этапе праекта «Адкрыты дыялог» на тэму «Час ідэй - час выбару».
У сустрэчы прынялі ўдзел больш за дзесяць экспертаў. Сярод іх першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Эліна Ігараўна Брага, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі, генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат», член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Юрый Мар'янавіч Аляксей, галоўны ўрач Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра Тамара Сяргееўна Далгашэй, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Лявонцьевіч Пацэвіч, генеральны дырэктар Гродзенскай гарадской ЖКГ Андрэй Валер'евіч Хмель, алімпійская чэмпіёнка 1964 года, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Алена Уладзіміраўна Цюненкова, сярэбраны прызёр XXXI летніх алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Іван Рыгоравіч Ціхан, настаўнік школы № 12 г. Ліда, пераможца конкурсу «Сіла слова» сярод маладых настаўнікаў Расіі і Беларусі на лепшы ўрок літаратуры Наталля Грэсь і пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла» сям'я Сянкевіч.
Мадэратарам дыялогу выступіў галоўны рэдактар газеты "Гродзенская праўда», намеснік старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Павел Якаўлевіч Сухарукаў.
У час сустрэчы эксперты распавядалі аб сваёй працоўнай дзейнасці, дзяліліся вопытам, расказвалі пра шматлікія магчымасці для самарэалізацыі і самаўдасканалення маладых спецыялістаў. У сваю чаргу студэнты трох гродзенскіх універсітэтаў і вайскоўцы пыталіся пра ўдзел моладзі ў палітычным жыцці краіны, паляпшэнні моладзевай кадравай палітыкі рэгіёну, перспектывах кар'ернага росту, юрыдычнай і прававой падтрымцы моладзі ў вобласці.
Шэраг пытанняў маладыя людзі накіравалі прызёру Алімпійскіх гульняў - 2016, аспіранту ГрДУ імя Янкі Купалы Івану Рыгоравічу Ціхану. Так, купалаўцы цікавіліся тым, што стаіць у аснове поспехаў спартсмена.
- Мой поспех ў тым, што я дасягнуў пастаўленых мэтаў. Для гэтага неабходна ўпарта працаваць, рабіць усё магчымае для таго, каб стаць сапраўдным пераможцам, - расказаў госць.
Аўдыторыя цікавілася планамі Івана Ціхана. Спартсмен адзначыў, што ў бліжэйшы час збіраецца напісаць кандыдацкую дысертацыю, у якой адлюструе сваёй вопыт, абараніць яе і, такім чынам, годна скончыць аспірантуру купалаўскага ўніверсітэта.
Таксама ў рамках адкрытага дыялогу і абласной маладзёжнай акцыі «Час ідэй - час выбару!» гарадзенцы агучылі новыя ідэі, праекты і прапановы па развіцці рэгіёну.
Даведка
Праект грамадскага аб'яднання «БРСМ» пад назваць «Адкрыты дыялог» стартаваў у 2014 годзе і пазіцыянуе сябе як шырокая дыскусійная пляцоўка. Гэтая платформа дае магчымасць моладзі Беларусі падымаць самы вострыя праблемы і задаваць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам органаў улады, палітыкам, прадпрымальнікам і грамадскім дзеячам.
Праект «Адкрыты дыялог» стаў формай прамога кантакту ўлады і грамадзян, эфектыўным інструментам развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і спосабам сацыялізацыі моладзі. Акцыі ў фармаце «Адкрытага дыялогу» праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, у тым ліку і на Гарадзеншчыне.
- Областной этап проекта «Открытый диалог» собрал в ГрГУ имени Янки Купалы самых активных представителей молодежи региона
- В этом году проект посвящен теме «Время идей – время выбора!»
- Во время открытого диалога студенты ГрГУ имени Янки Купалы задавали интересующие их вопросы экспертам
- Во время открытого диалога «Время идей – время выбора!» в ГрГУ имени Янки Купалы чествовали Олимпийского призера Ивана Тихона
- Серебряный призер XXXI Летних Олимпийских игр в Рио-де-Жанейро, аспирант ГрГУ имени Янки Купалы Иван Тихон ответил на вопросы купаловцев
- Своим опытом с молодыми людьми Гродненщины поделилась Олимпийская чемпионка 1964 года, доцент кафедры теории и методики физической культуры факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Е.В. Тюненкова (Волчецкая)
- После открытого диалога представители академического сообщества купаловцев имели возможность пообщаться лично с серебряным призером XXXI Летних Олимпийских игр в Рио-де-Жанейро, аспирантом ГрГУ имени Янки Купалы Иваном Тихоном