Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам», прысвечанай Году якасці на пастаянным лясным гадавальніку «Зарубічы» Гродзенскага лясгаса, дзе знаходзіцца філіял кафедры батанікі.
У гадавальніку студэнты разгледзелі асноўныя драўняныя культуры, якія выкарыстоўваюцца ў азеляненні: туя заходняя, лістоўніца сібірская, дуб чарэшчаты, граб звычайны, бук еўрапейскі і многія іншыя.
Рабяты таксама пазнаёміліся з эксклюзіўнымі відамі, якія пачынаюць уводзіць у культуру, напрыклад, з адным з самых хуткарослых і найпрыгожых дрэў у свеце - паўлаўняй лямцавай, або імператарскім дрэвам.
Для студэнтаў супрацоўнікі лясгаса правялі майстар-класы па чаранкаванні хвойных і лісцяных драўняных раслін. Купалавы ўдзельнічалі ў пасадцы такіх культур як бяроза барадаўчатая і алешына чорная, высаджвалі тронкі туі заходняй.
Супрацоўніцтва з Гродзенскім лясгасам гэта рэальнае практыкаарыентаванае навучанне студэнтаў факультэта біялогіі і экалогіі.