У мінулым годзе маштабнае мерапрыемства сабрала каля 350 удзельнікаў з 18 каманд, якія прадставілі ўніверсітэты і каледжы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
З 6 па 8 мая адбудзецца фінал грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» - гэта ўнікальнае мерапрыемства, якое накіравана на актыўнае ўцягванне моладзі ў сацыяльныя і грамадзянскія працэсы, а таксама фарміраванне пачуцця патрыятызму і адказнасці за Радзіму.
Жадаеце стаць часткай вялікай дружнай каманды валанцёраў - з радасцю чакаем заяўкі. Дзякуючы вашай ініцыятыве мы зможам арганізаваць яскравыя конкурсы і ўрачыстыя мерапрыемствы марафону разам.
Пры адборы кандыдатур перавага будзе аддавацца юнакам. Калі ёсць жаданне і магчымасць дапамагчы – далучайцеся да маштабнага і брэндавага мерапрыемства Купалаўскага ўніверсітэта!
Зарэгістравацца трэба да 8 красавіка 2024 года па спасылцы.