У Маскве завяршыліся Усерасійскі спаборніцтвы па штурханні ядра, а таксама Усерасійскі фестываль скачкоў з шастом з удзелам беларусаў. Купалавец стаў уладальнікам золата.
Студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Тамашэвіч на спаборніцтвах па штурханні ядра з першай жа спробы заняў лідзіруючую пазіцыю.
Ва ўсіх шасці спробах ён пасылаў снарад за 20-метровую рысу, але самым удалым у яго выкананні аказаўся пяты выхад у сектар. Купалавец паказаў вынік 21,65 м - гэта новае асабістае дасягненне спартсмена, нацыянальны рэкорд у памяшканні, выкананне алімпійскага нарматыву, а таксама восьмы вынік сезона ў свеце і чацвёрты ў Еўропе.